Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя М. Горкага ўдастоены "Залатога Віцязя"

8 декабря 2023

Беларускі тэатр удастоены "Залатога Віцязя". Узнагароду ўзяў спектакль "Ідыёт" у пастаноўцы сербскай актрысы і рэжысёра Іваны Жыган. Гэтая пастаноўка знаходзіцца ў топе тэатральнага рэпертуару. Намінацыя адпаведная - "Лепшы спектакль тэатра драмы".

У конкурснай праграме XXI Міжнароднага тэатральнага форуму "Залаты Віцязь" свае пастаноўкі таксама прапанавалі тэатры з Расіі і Сербіі.

Урачыстая цырымонія ўзнагароджання калектыву Нацыянальнага акадэмічнага драмтэатра імя Горкага адбудзецца сёння, 8 снежня, на Вялікай сцэне.