Распрацаваны праект рэканструкцыі моста праз Прыпяць у Жыткавіцкім раёне

28 февраля 2018

Як стала вядома нашым карэспандэнтам, распрацаваны праект рэканструкцыі моста праз Прыпяць у Жыткавіцкім раёне. На месцы працуюць будаўнічыя брыгады. Пакуль функцыянаванне часовай пераправы цалкам спынена: раку скаваў лёд, і перапраўляцца на лодках стала небяспечна. Як вырашаецца праблема з дастаўкай людзей на Тураўскі малочны камбінат, нам распавяла дырэктар прадпрыемства Вольга Луцко.