"Полымя міру" пранеслі па вуліцах Баранавіч

17 мая 2019

Эстафета "Полымя міру" працягвае падарожжа па краіне. Сёння сімвалічны агонь пранеслі па вуліцах Баранавіч. Яго сустрэлі яркім флэшмобам на галоўнай плошчы. Гэтай падзеяй мясцовыя жыхары пачынаюць адзначаць дзень горада. Першай факел ІІ Еўрапейскіх гульняў пранесла Юлія Хітрая, майстар спорту па плаванні і ўдзельніца дзвюх алімпіяд. У маршруце - авіярамонтны завод, універсітэт і Музей чыгуначнай тэхнікі. Тут "Полымя міру" даручылі Даніэлю Ястрэмскаму, нашаму прадстаўніку на дзіцячым "Еўрабачанні". Эстафета "Полымя міру" працягнецца сёння ў Косаве. Там яе сустрэнуць у Палацы Пуслоўскіх.