"Полымя міру" працягвае падарожжа па Брэсцкай вобласці

14 мая 2019

Тут эстафета агню ІІ Еўрапейскіх гульняў затрымаецца  да 17 мая.

Сімвал спартыўнага свята ўжо спусцілі на ваду  вяслярнага канала ў Брэсце. Урачыста правезлі конна  і пранеслі па цэхах прадпрыемства па вытворчасці электрычных і газавых пліт. Толькі ў Брэсцкай вобласці факеланосцамі стануць 50 чалавек. Гэтая адказная місія дасталася і  Максіму Труханаўцу, які вядомы ва ўсім свеце. Рэкорды спартсмена па падцягванні з дадатковай вагай і  па чыстых выхадах сілай на абедзве рукі  ўвайшлі ў Кнігу рэкордаў Гінэса. Але, як жартуе адзін з наймацнейшых людзей планеты,  факел эстафеты  апынуўся не такім ужо лёгкім... 

Сёння эстафета "Полымя міру" адправіцца ў Камянец, дзе пройдзе ля сярэднявечнай Камянецкай вежы, а затым зазірне ў Белавежскую пушчу,  у маёнтак Дзеда Мароза.