Напярэдадні па краіне намалацілі 248 тысяч тон збожжа

26 июля 2013

Уборачная ў Беларусі, падобна, паскараецца. Напярэдадні па краіне намалацілі 248 тысяч тон збожжа. Такім чынам, агульная вага сабранага з пачатку кампаніі ўраджаю - 766 тысяч тон. Найбольш актыўна работы вядуць Гомельская і Брэсцкая вобласці. На іх рахунку ўжо 304 і 194 тысячы тон збожжа адпаведна. Нараўне ідуць Мінскі і Магілёўскі рэгіёны - па 85 тысяч тон і Гродзенская і Віцебская вобласці - па 47 тысяч. Сярэдняя ўраджайнасць па краіне - 30,8 цэнтнера з гектара.