Беларусь сустрэла Новы 2017 год

1 января 2017

Ён стане для краіны пераломным. Па добрай традыцыі з навагодняй прамовай да беларусаў звярнуўся Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы падвёў вынікі 2016, які падарыў нямала падстаў для радасці. Але ў гэты ж час гэты год даказаў сапраўдную каштоўнасць миру. Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, суверэнная і незалежная Беларусь апынулася ў эпіцэнтры сусветных геапалітычных і эканамічных падзей.

Распавёў беларускі лідар і пра поспехі на міжнароднай арэне. Беларусь умацоўвае свой аўтарытэт у міжнароднай супольнасці і ўдастоілася асаблівага прызнання, калі стала пляцоўкай міралюбных ініцыятыў. Выказаў упэўненасць Прэзідэнт і ў тым, што асноўныя прыярытэты ў развіцці Беларусі будуць рэалізаваныя. І шчыра прызнаўся: у 2017 чаго б тое ні каштавала ўлады істотна павысяць прыбыткі грамадзян.

Таксама ў сваім віншаванні Аляксандр Лукашэнка адзначыў натуральны прырост насельніцтва і заклікаў беларускіх жанчын нараджаць. Прэзідэнт паабяцаў, што падтрымка сем'яў з боку дзяржавы захаваецца.