Першая ў гісторыі матчавая сустрэча лёгкаатлетычных зборных ЗША і Еўропы пройдзе на стадыёне "Дынама"

14 ноября 2017

У 2019 годзе на абноўленым стадыёне "Дынама" ў Мінску адбудзецца першая ў гісторыі матчавая сустрэча лёгкаатлетычных зборных ЗША і Еўропы. Гэта Агенцтву тэленавін заявіў прэзідэнт Еўрапейскай асацыяцыі лёгкаатлетычных федэрацый Свен Арнэ Хансен. Інтэрв'ю і падрабязнасці ў нашых наступных выпусках. 

Нагадаем, стадыён "Дынама" зараз у працэсе рэканструкцыі і рыхтуецца ў 2019-м прыняць II Еўрапейскія гульні. На галоўнай арэне сталіцы пройдзе цырымонія адкрыцця і спаборніцтвы па лёгкай атлетыцы.