У Воранаўскім раёне школьны аўтобус сутыкнуўся з пагрузчыкам

9 ноября 2018

Складанасці ў сувязі з густым туманам і на дарогах. Бачнасць вагаецца ад 100 да 500 метраў. Сёння раніцай у Воранаўскім раёне школьны аўтобус выехаў на сустрэчную паласу і сутыкнуўся з пагрузчыкам. Вадзіцель, які перавозіў навучэнцаў, аказаўся заціснутым - яму дапамаглі выбрацца ратавальнікі. Усяго ў аўтобусе ехалі 24 чалавекі, з іх двое дарослых.