Пякарскі і Башура не здолелі прабіцца ў паўфіналы Еўрапейскіх гульняў

24 июня 2015

Плыўцы Рыгор Пякарскі і Павел Башура не здолелі прабіцца ў паўфіналы Гульняў. Рыгор Пякарскі выступаў у заплыве на 100 метраў вольным стылем і заняў 50 месца. Павел Башура на 200 метрах у комплексным плаванні стаў 29-м. Таксама не выйшла ў паўфінал на 200 метраў брасам Вікторыі Міхалап. Спартсменка заняла 21-ю пазіцыю.