Алімпіяда-2020 у Токіа блізкая да пераносу

24 марта 2020
"Рашэнне аб пераносе прынята. Параметры адтэрміноўкі пакуль не вызначаныя, але я дакладна ведаю, што 24 ліпеня Алімпіяда не пачнецца". Член Міжнароднага алімпійскага камітэта Дзік Паўнд зрабіў гучную заяву, зрэшты, яна неафіцыйная. Чакаецца, што МАК усё аб’явіць у красавіку. Раней Аўстралія, Канада і Польшча адмовіліся адпраўляць спартсменаў у Токіа, калі Гульні не перанясуць. Супраць выказалася і Міжнародная асацыяцыя лёгкаатлетычных федэрацый.