Касманаўт Алег Навіцкі працягвае радаваць суайчыннікаў новымі фатаграфіямі

16 февраля 2017

Дзякуючы яснаму надвор'ю і яркаму сонцу над беларускай сталіцай зараз у "Інстаграме" камандзіра экіпажа красуецца здымак дзённага Мінска. "Добрай раніцы ўсім зямлянам і асабліва жыхарам Мінска! Так выглядае сталіца Беларусі з борта МКС у светлы час сутак", - напісаў Алег Навіцкі. У аб'ектыў яго камеры ўжо трапляла начная беларуская сталіца, а таксама Гомель і Брэст.