Стабільнасць працы, планы па мадэрнізацыі і імпартазамяшчэнне. Прэзідэнт наведаў Мінскі трактарны завод

29 мая 2020
Стабільнасць працы аднаго з найбуйнейшых калектываў у краіне, амбіцыйныя планы па мадэрнізацыі і імпартазамяшчэнні - гэтыя тэмы сталі галоўнымі сёння  падчас наведвання Прэзідэнтам Мінскага трактарнага завода.

Фармальная прычына - 74-ая гадавіна завода-гіганта 

Хаця шчырая размова  выйшла далёка за межы не толькі свята завадчан, але і самога прадпрыемства ў цэлым. Так, Прэзідэнта зацікавілі навінкі ад маторнага завода, барысаўскіх БАТЭ і Белшыны, Бабруйскаграмаша, якія замяшчаюць валютны імпарт і адкрываюць новыя нішы для нацыянальнага вытворцы. Сёння холдынг спраўляецца ў няпростых умовах высокай канкурэнцыі і закрытых межаў, супрацоўнікаў не скарачае, а наадварот, адкрывае вакансіі. Ёсць і маштабная стратэгія на 10 гадоў наперад. Па сутнасці гэта будаўніцтва яшчэ аднаго завода - новая ліцейная і кавальская вытворчасць, новы дызайн кабін і кузава, глыбокае абнаўленне начыння (ад трансмісіі да кандыцыянера). Аляксандр Лукашэнка адзначыў: у гэтым вопыце ўся стратэгія беларускай прамысловасці і дзяржавы. Не друкаваць пустыя грошы і разганяць інфляцыю,  а даць людзям магчымасць зарабляць і спакойна прайсці перыяд пандэміі, натуральна, з добрай медыцынай і сацыяльным пакетам для людзей працы.

Падрабязна працу смежнікаў, якасць тэхнікі і камплектуючых Прэзідэнт праінспектаваў у зборачным цэху

Сёлета з канвеера сышлі больш чым 10 тысяч трактароў. Сёння многія вытворцы просяць дзяржаву падтрымаць іх па абаротных сродках, каб не зніжаць тэмп вытворчасці. З агаворкай не проста даць, а пазычыць грошы пад будучы экспарт Кіраўнік дзяржавы зварот падтрымаў. Яшчэ адной формай дапамогі стане традыцыйны дзяржзаказ, але і тут ёсць важная ўмова - якасць прадукцыі павінна быць на вышыні. Пра гэта, у прыватнасці, Прэзідэнт гаварыў падчас вельмі адкрытых і грунтоўных зносін з калектывам. Прагучала і пазіцыя лідара па пытаннях продажу дзяржуласнасці.

Зносіны Прэзідэнта  з камандай МТЗ

Былі пытанні аб барацьбе з каранавірусам і палітычнай кампаніі, што набірае ход. Спыталіся  аб асабістых трактарах Прэзідэнта і будучым становішчы завода і краіны пасля пандэміі. Самае галоўнае  сёння ў "Панараме".