Пасляваенную будучыню Сірыі абмяркоўвалі сёння ў Сочы

22 ноября 2017

Пасляваенную будучыню Сірыі абмяркоўвалі сёння ў Сочы зацікаўленыя ў вырашэнні сітуацыі - Расія, Іран і Турцыя.

На сірыйскі саміт сабраліся прэзідэнты Уладзімір Пуцін, Хасан Рухані і Рэджэп Таіп Эрдаган.

Расійскі лідар прапанаваў сумесна распрацаваць комплексную праграму адраджэння Сірыі. Абмяркоўвалася і правядзенне Кангрэса нацыянальнага дыялогу Сірыі. Для ўдзелу ў ім запрошаны прадстаўнікі ўсіх сірыйскіх этнічных і канфесійных груп, прадстаўнікоў урадавых структур, унутраная і знешняя апазіцыя, а ў якасці назіральнікаў выступяць супрацоўнікі ААН, Чырвонага Крыжа і Сусветнай арганізацыі аховы здароўя. Раней Уладзімір Пуцін адзначыў, што распад Сірыі быў папярэджаны, дзякуючы намаганням Масквы, Тэгерана і Анкары. Сірыйская тэрыторыя на 98 % вызвалена ад тэрарыстаў "Ісламскай дзяржавы".