Беларуская тэхніка - у дапамогу расійскім аграрыям

6 февраля 2014

Кормаўборачныя камбайны запатрабаваныя на Далёкім Усходзе. Дэлегацыя Амурскай вобласці пабывала з візітам на Гомсельмашы. Асноўная праблема ў Прыамур'і - перавільготненасць, таму ў рэгіёне патрэбна тэхніка на гусенічным ходзе. Летась Гомсельмаш паставіў у Амурскую вобласць 130 камбайнаў і запчасткі да іх. Зараз расіяне зацікаўлены ў кормаўборачнай тэхніцы, у рэгіёне актыўна развіваецца жывёлагадоўля.


Гасцям прапанавалі і навінкі Гомсельмаша, распрацаваны спецыяльна для фермерскіх гаспадарак. Акрамя таго, прадстаўнікі Амурскай дэлегацыі зацікавіліся стварэннем гандлёвага дома ў Благавешчанску.