На моладзевым чэмпіянаце Еўропы ў Швецыі беларусы будуць змагацца за тры камплекты ўзнагарод

13 июля 2019

Папоўніць медальную скарбонку сёння пастараюцца лёгкаатлеты на моладзевым чэмпіянаце Еўропы ў Швецыі. Беларусы будуць змагацца за тры камплекты ўзнагарод. У кіданні кап’я ў мужчын Аляксей Каткавец адабраўся ў фінал з лепшым вынікам, таксама выйдзе ў сектар яго калега Валерый Ізотаў. Аляксандр Шымановіч выступіць у кіданні молата, а ў жанчын у скачках у вышыню на ўзнагароды разлічваюць адразу дзве прадстаўніцы Беларусі - Карына Таранда і Лізавета Шымановіч. Прамая трансляцыя вячэрняй сесіі пачнецца на "Беларусь 5" а 18-й  гадзіне. Нагадаем, пасля двух дзён спаборніцтваў у беларусаў 3 узнагароды: па адной кожнай вартасці. Золата на рахунку бар’ерысткі Эльвіры Герман.