Міхаіл Мясніковіч пабываў на вытворчым аб'яднанні "Гомсельмаш"

9 февраля 2015
Беларускія дэпутаты павінны больш актыўна выкарыстоўваць свой патэнцыял у працоўных калектывах тых прадпрыемстваў і арганізацый, у якіх яны працуюць. Наконт гэтага гаварыў старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу падчас візіту ў Гомель. Міхаіл Мясніковіч пабываў на вытворчым аб'яднанні "Гомсельмаш". Прадпрыемства знаходзіцца ў няпростых фінансавых умовах. 75% экспарту прыпадае на Расію. Як адзначыў Міхаіл Мясніковіч, пошук новых рынкаў збыту зараз першачарговая задача.
Міхаіл Мясніковіч, старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь: "Патрэбныя новыя схемы рэалізацыі прадукцыі праз фінансавую падтрымку экспарцёраў. Але паколькі ў нас сёння ёсць пэўныя цяжкасці на фінансавым рынку і рэсурсы дастаткова дарагія, таму задача няпростая. Але для такіх горадаўтваральных прадпрыемстваў, безумоўна, трэба гэтыя пытанні вырашаць. І сёння такая задача стаіць і перада мной, і перад урадам, каб дапамагчы прадпрыемству выйсці з той сітуацыі, у якой яно знаходзіцца".

Міхаіл Мясніковіч сёння прыняў удзел у дзявятай нечарговай сесіі Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў 27-га склікання. Размова ішла наконт мер па далейшай дэбюракратызацыі дзяржапарату і новых формаў працы са зваротамі грамадзян.