На чэмпіянаце Еўропы па гандболе беларусы стартуюць з перамогі над сербамі

10 января 2020
Зборная Беларусі ўдала стартуе на чэмпіянаце Еўропы па гандболе. У першым матчы турніру перамога над сербамі 35:30. Самы дзейсны ў складзе нашай каманды Арцём Каралёк - восем галоў. Каб патрапіць у наступны раўнд, трэба займаць мінімум другое месца ў квартэце. Далей нам гуляць са зборнымі Харватыі і Чарнагорыі. У Аўстрыі на кантынентальным форуме працуе наш карэспандэнт Аляксандр Дзмітрыеў (вiдэа).