Інтэрв'ю з генеральным дырэктарам агракамбіната "Ждановічы"

4 апреля 2018

Ад глабальных выклікаў харчовай бяспекі да лакальных задач, якія ўжо зараз у палях вырашаюць аграрыі. Кадры, тэхналогіі, навуковы падыход і экспартныя перспектывы. Як кожнай гаспадарцы знайсці ўласную формулу поспеху? На гэтыя тэмы разважаем з вядомым спецыялістам сферы беларускага АПК Рыгорам Чуйко (відэа).

Ён бачыць будучыню за тэхналогіямі і робіць стаўку на шматпрофільнасць. Рыгор Чуйко - генеральны дырэктар агракамбіната "Ждановічы". Амаль чвэрць стагоддзя працуе на зямлі. Перакананы, беларуская сельская гаспадарка здольная пабіць рэкорды па экспарце прадукцыі і здзівіць свет новай арыгінальнай прадукцыяй. Яго называюць экспертам высокіх ураджаяў, а сам ён лічыць сябе тэхнолагам, эканамістам і менеджарам у адной асобе. Пераняў у сваіх папярэднікаў багаты вопыт кіравання сельскай гаспадаркай і ўкараніў уласныя прынцыпы вядзення спраў. Без малога 20 гадоў кіруе агракамбінатам, прыбытак якому прыносяць гародніна, ружы, экалагічна чыстае мяса, малако, зерневыя культуры, яблыневыя сады і яшчэ шэраг напрамкаў. А пачыналі - з цяпліц.