Сталічныя ўлады плануюць заахвоціць рублём тых жыхароў, якія адмовяцца ад карыстання смеццеправодамі

14 июля 2016

У планах увесці асобныя тарыфы на тэхнічнае абслугоўванне дамоў, дзе смеццеправоды не выкарыстоўваюць. Такая мера не толькі дапаможа палепшыць санітарны стан двароў і пад'ездаў, але і падштурхне да асобнага збору смецця. Тым больш што ва ўсіх дварах ёсць спецыяльныя кантэйнеры, і паступова яны пачалі з'яўляцца ў прыватным сектары. Каб заварыць смеццеправод, неабходна згода паловы жыхароў дома. Заахвоціць людзей адмовіцца ад смеццеправода плануюць да канца наступнага года.