Мужчынская зборная Беларусі па валейболе прайграла Славеніі

27 июля 2015

Мужчынская зборная Беларусі па валейболе прайграла Славеніі і другі матч у рамках групавога этапу Еўралігі. У першай сустрэчы, нагадаем, славенцы не пакінулі нашай камандзе шанцаў, выйграўшы 3:0, у другой дуэлі вырвалі вікторыю ў напружанай барацьбе - 3:2. У вырашальным, пятым, сэце госці былі мацнейшымі - 15:9.