Задымленне на станцыі Плошча Перамогі

22 августа 2013

Па Маскоўскай лініі метро на ўчастку ад станцыі Плошча Якуба Коласа да Плошчы Перамогі ўзнікла задымленне. Прычынай яго стала кароткачасовая глыбокая пасадка напружання. З-за гэтага на станцыі метро адключыўся эскалатар. Зараз жа ён працуе, як і раней.