Моладзевая зборная Беларусі па хакеі згуляе на чэмпіянаце свету ў групе B

26 декабря 2015

Захаваць месца ў эліце сусветнага хакея - менавіта на гэта разлічвае моладзевая зборная Беларусі. Сёння ў Фінляндыі стартуе чэмпіянат свету па хакеі сярод гульцоў да 20 гадоў. Матч-адкрыццё пройдзе з удзелам нашай каманды і фінскай зборнай. Пачатак а 7-й гадзіне вечара. Нагадаем, беларусы трапілі ў групу B. У саперніках таксама зборныя Расіі, Чэхіі і Славакіі. Паводле рэгламента чэмпіянату, першыя чатыры каманды прадоўжаць барацьбу за медалі, пятая паспрачаецца за захаванне месца ў эліце. Гульні 40-га моладзевага чэмпіянату свету пройдуць на дзвюх пляцоўках - "Хельсінкі Айс Хол" і на арэне "Хартвал", дзе прымае сваіх сапернікаў па КХЛ "Ёкерыт". Менавіта тут і згуляе зборная Беларусі. Прамыя трансляцыі з Фінляндыі будзе весці "Беларусь 5". Чэмпіянат свету завершыцца 5 студзеня.