Крысціна Ціманоўская прыносіць нашай краіне першае золата Універсіяды

12 июля 2019

Чэмпіёнка II Еўрапейскіх гульняў - Крысціна Ціманоўская - прыносіць нашай краіне першае золата Універсіяды, якая гэтымі днямі праходзіць у італьянскім Неапалі. У бегу на 200 метраў беларуска з лепшым вынікам у сезоне атрымала ўпэўненую перамогу - яе вынік 23 секунды роўна! Другое і трэцяе месца занялі спартсменкі з Германіі. Залаты медаль Крысціны Ціманоўскай - трэцяя ўзнагарода ў скарбонцы студэнцкай зборнай Беларусі. Раней плывец Рыгор Пякарскі заваяваў бронзу, а гімнаст Ягор Шарамкоў стаў другім у апорным скачку.