Мінскі паўмарафон выклікаў сапраўдны ажыятаж

4 сентября 2016

Хто 21, хто 10 або 5... Не ў кіламетрах справа. Справа ў тым, каб кінуць выклік сабе. Дзесьці ляноце, абыякавасці. І сёння гэты выклік кінулі сабе больш за 20 тысяч чалавек. Мы таксама беглі дзесьці нават побач з нашай пятай на Алімпіядзе ў Рыа Вольгай Мазуронак. Скажу - гэта марафон сусветнага ўзроўню. Па трасе, па арганізацыі. Каб адысці ад пафасных слоў. Гэта асаблівы дзень для кожнага, хто выйшаў на старт і атрымаў свой медаль.

Мерапрыемства і напраўду ўзрушаючае, вялізная колькасць людзей. Я спецыяльна засёк: пасля пачатку забегу і запуску секундамера апошні, які стаіць у калоне, перасёк стартавую лінію праз 6 хвілін, настолькі доўгай была калона. Увогуле, усе малайчыны, спадзяемся на працяг і колькасць удзельнікаў дагнаць да 100 тысяч. Станіслаў Ліпскі сёння таксама ўдосталь набегаўся з мікрафонам - яго рэпартаж.

Сяргей Юшкоўскі - настаўнік фізкультуры сярэдняй школы №1 горада Ашмяны на мінскі паўмарафон са сваёй лёгкаатлетычнай камандай прыехаў не толькі з мэтай выйсці на старт, але і сімвалічна аддзякаваць аднаму з аўтараў ідэі праводзіць у Мінску гэты забег штогод.

Любоў да бегу прывяла сёння ў Палац спорту і Вячаслава Фёдаравіча - у свае 77 ён з сябрамі пастаянны ўдзельнік Мінскага паўмарафона, на асабістым вопыце ўпэўніўся: рух - гэта жыццё.

Пакуль адны пераапраналіся і рыхтаваліся выйсці на старт, другія слухалі Дзмітрыя Бачкова, прычым не ў тэлестудыі, а ў фае Палаца спорту - тэлевядучы нароўне з Верай Брэжневай, Святланай Бароўскай асабіста дапамагае кожнаму ахвочаму пратэстыраваць сябе.

Тым часам удзельнікі паўмарафона ўжо выйшлі на старт.

Больш як 20 тысяч чалавек прынялі ўдзел у забегу, прадстаўнікі 42 краін прыехалі ў Мінск дзеля спартыўнага свята: кожны мог выбраць сабе сваю дыстанцыю - будзь тое 5, 10 або 21 кіламетр, непасрэдна ў паўмарафоне ў мужчын перамог кеніец Хілары Кіптум Маё Кімае, у жанчын, як і год таму, не было роўных беларусцы Вользе Мазуронак - на Алімпіядзе ў Рыа яна была пятай у марафоне.

Прызавы фонд паўмарафона - 25 тысяч долараў - матывацыя да дзеяння. Дарэн Бус пазбавіўся нагі ў аварыі - яму 45, ён з Англіі спецыяльна прыехаў у Мінск, каб паказаць - здавацца нельга ніколі

І апошняе - падарунак у выніку знайшоў свайго адрасата, Вячаслаў Фёдаравіч выбег з дзвюх гадзін, Вольга Мазуронак устанавіла новы рэкорд трасы, увогуле - кожны атрымаў тое, чаго жадаў, і нават крышачку больш.

А за нашай ветлівасцю і цёплым прыёмам справа не пастаіць.