Маргарэт Тэтчэр, якая памерла ў панядзелак, планавала сваё пахаванне апошнія восем гадоў

14 апреля 2013

Яна дакладна распісала свае пажаданні, хто і як павінен выступіць падчас жалобнай цырымоніі, з якой прамовай і якія царкоўныя гімны павінны прагучаць. Кіраўнік  брытанскага ўрада Дэвід Кэмеран,  якому, дарэчы, жалезная лэдзі адпісвала прачытаць урыўкі з Бібліі, вырашыў арганізаваць не дзяржаўныя, а цырыманіяльныя пахаванні. Такога гонару ўдастойваліся толькі адзінкі: у 97 - прынцэса Дзіяна, у 2002-ім - каралева-маці. Нагадаем, памерла  Маргарэт Тэтчэр 8 красавіка ва ўзросце 87-мі гадоў з-за інсульту. Пахаванні пройдуць у сераду.