Мінскае "Юнацтва" сёння стартуе ў прэм'ерным матчы хакейнай Лігі чэмпіёнаў

16 августа 2016

У саперніках - чэшскі клуб "Млада Болеслаў". Беларуская каманда напярэдадні правяла фінальную трэніроўку, дзе гульцы разабралі гульню чэхаў. Капітанам мінчан будзе Дзмітрый Мялешка. А з пазіцыяй варатара галоўны трэнер Міхаіл Захараў яшчэ не вызначыўся.

Паядынак сталічнай дружыны на "Чыжоўка-Арэне" пачнецца ў 19:00. Прамую трансляцыю будзе весці тэлеканал "Беларусь 5".