Міжнародны эканамічны форум "Інавацыі. Інвестыцыі. Перспектывы" стартаваў у Віцебску

16 мая 2019

Міжнародны эканамічны форум "Інавацыі. Інвестыцыі. Перспектывы"  стартаваў у Віцебску ў Летнім амфітэатры.  Больш за 400 замежных удзельнікаў і прадстаўнікі дыпкорпуса двух дзясяткаў краін  абмяркоўваюць сумесныя інвестпраекты, вытворчасць высокатэхналагічнай прадукцыі, стварэнне кластараў. Было падпісана і некалькі міжнародных пагадненняў аб супрацоўніцтве.

Чжоу Сяньхуа, намеснік дырэктара кітайскай асацыяцыі па водатрывалых будаўнічых матэрыялах: "Наша кампанія займаецца вытворчасцю будаўнічых матэрыялаў. І таму мы хочам менавіта ў гэтай сферы тут знайсці партнёраў для далейшага супрацоўніцтва".  

Канстанцін Чорны, намеснік старшыні камітэта эканомікі Віцебскага аблвыканкама: "Вельмі шмат далёкіх рэгіёнаў. 4 правінцыі Кітая прыляцелі дзеля гэтага форуму, каб не ўступаць у вельмі працяглую перапіску і па азах пазначаць, вось гэтыя льготы, вось такія прэферэнцыі. Гэта ўсё будзе прадэманстравана, усе нарматыўна-прававыя акты". 

У праграме форуму  праца павільёнаў, канферэнцыі, правядзенне біржы дзелавых кантактаў і наведванне прадпрыемстваў паўночнага рэгіёна краіны.