Прамыя тэлефонныя лініі пройдуць 24 лютага

20 февраля 2018

Прадстаўнікі ўлады гатовыя адказаць на хвалюючыя пытанні падчас прамых тэлефонных ліній. Пройдуць яны і ў гэту суботу - 24 лютага.

У сталіцы з 9 да 12 гадзін на пытанні мінчан адкажа старшыня Мінскага гарадскога савета дэпутатаў Васіль Панасюк.

У Мінскім аблвыканкаме жыхароў цэнтральнага рэгіёна выслухае намеснік губернатара Сяргей Неўмяржыцкі. Нагадаю, звярнуцца з заўвагамі і прапановамі, а таксама абмеркаваць хвалюючыя тэмы з кіраўніцтвам сталіцы і вобласці можна кожную суботу.