Меліціна Станюта 4 разы паднялася на п'едэстал

24 марта 2014

Меліціна Станюта 4 разы паднялася на п'едэстал на этапе Кубка свету па мастацкай гімнастыцы ў Штутгарце. Беларуская грацыя ўвайшла ў лік прызёраў усіх асабістых фіналаў. Мінчанка заняла трэцяе месца ў практыкаваннях з абручом, булавамі і стужкай. У фінале з мячом Станюта паказала другі вынік.