132 гады таму нарадзіўся Якуб Колас

3 ноября 2014

3 лістапада 132 гады таму нарадзіўся Канстанцін Міцкевіч. Ён памяняе з дзясятак літаратурных імёнаў: і Карусь Лапаць, і Тарас Гушча і яшчэ амаль 60 псеўданімаў, але ў памяці нашчадкаў назаўжды застанецца Якубам Коласам. Сімвалам Беларусі і класікам айчыннай літаратуры. Яго творчасць, здаецца, вывучана да коскі, але і за хрэстаматыйнасцю схавана шмат таямніц. Некаторыя з іх становяцца явай на Каласавінах, навуковай канферэнцыі, якая традыцыйна пачынаецца ў дзень нараджэння пясняра.

Рэпартаж Елены Борматавай. Упершыню на экране. Лісты Коласа да Аляксандры Кетлер. Пасляваеннае платанічнае каханне класіка. Дагэтуль такую далікатную тэму стараліся не ўздымаць ні навукоўцы, ні сям'я песняра.

226 - гэта, бадай, дзённік паэта. Тут і вершаваныя прысвячэнні, і апавяданне пра здароўе. Апошні год у Коласа вельмі баляць рукі, нават пісаць яму цяжка. Адсюль дрэнны почырк. Ён і падпісваў лісты незвычайна. Такіх аўтографаў песняра не бачыў ніхто. Толькі зараз знялі грыф сакрэтна. А значыць, асобныя з гэтых сакрэтных матэрыялаў усё ж апублікуюць.

Інтымная, асабістая перапіска песняра стала адной з сенсацыйных тэм сёлетняй навуковай канферэнцыі Каласавіны. Яе вось ужо 28 раз арганізоўваюць да дня нараджэння народнага паэта. 45 навукоўцаў з Беларусі і замежжа.

Здаецца, уся спадчына Коласа даўно сабрана. Творчасць вывучана дасканала, але штогод адкрываюцца невядомыя факты. Ён памяняе дзясяткі літаратурных імёнаў, але ў памяці нашчадкаў назаўсёды застанецца дзядзькам Якубам. 35 гадоў аддаў навуцы, амаль тры дзесяцігоддзі - на пасадзе віцэ-прэзідэнта Акадэміі навук Беларусі.

У дзень нараджэння песняра афіцыйна прэзентавалі першую чаргу паэтычнага кутка Коласа. Драўляныя скульптуры знакавых герояў яго твораў - Ядвісі, Лабановіча і Сымона-музыкі. А да помніка Коласу на плошчы, якая носіць яго імя, навукоўцы, літаратары, сваякі ўсклалі кветкі.

А заўтра на радзіме класіка ў скверы будуць пасаджаны дуб ў гонар Коласа, а таксама дрэвы з нагоды 55-годдзя мемарыяльнага музея песняра, якое будзе адзначацца ў снежні.