"Сіла Беларусі" - па гарадах Мінскай вобласці

3 ноября 2017

Лепшыя варкаўтары дэманструюць школьнікам, як трэніравацца на невялікай спартыўнай пляцоўцы. Спартсмены не толькі расказваюць, як зрабіць сонейка на турніку або сілавую стойку, але і даюць магчымасць паспрабаваць свае магчымасці падчас майстар-класаў. Аляксандр Харавец пазнаёміўся з аматарамі здаровага ладу жыцця.

Гадзіна працы і вось у спартыўнай зале гімназіі ў Мар'інай Горцы вырастае сапраўдная варкаўт-пляцоўка. Усё абсталяванне сталічныя спартсмены возяць з сабой. Большасць гледачоў нават не здагадваюцца, што тут зараз будзе адбывацца.

Аднак праз некалькі імгненняў спартыўная зала напаўняецца воклічамі: «Не можа быць!», і пастаянна гучаць апладысменты. Сярод віртуозных гімнастаў на турніках заўважаем і дзяўчат. Насця Саламонава з лёгкасцю круціць сонейка і робіць сілавы выхад. У свае 13 яна падцягваецца 15 разоў. Гаворыць, наведвае варкаўт- пляцоўку амаль кожны дзень на працягу года, таму і вынік відавочны!

Пасля паказальнага выступлення - урок на турніках для школьнікаў. Варкаўтары расказалі, як трэніравацца без траўм. І дапамаглі асвоіць некалькі трукаў. Кожны ўдзельнік атрымаў у дадатак і памятны падарунак.

Таксама спартсмены даюць парады, як правільна ўладкаваць варкаўт-пляцоўку. У Мар'інай Горцы такі гарадок для аматараў турнікоў з'явіцца ў найбліжэйшы час.

Варкаўтары пабывалі ўжо ў 19 гарадах краіны і прадэманстравалі, як можна захоўваць здаровы дух у здаровым целе дзякуючы невялікай спартыўнай пляцоўцы. Наперадзе ў аматараў турнікоў і брусоў яшчэ 11 населеных пунктаў. Завяршыцца тур «Сіла Беларусі» грандыёзным шоу 20 лістапада ў сталіцы.