Майстар-клас па дзюдо для спартсменаў і трэнераў праводзіць выкладчык японскага ўніверсітэта Сендай

4 октября 2019

Больш за сто спартсменаў і трэнераў па дзюдо з Віцебскай вобласці сталі ўдзельнікамі майстар-класа ад выкладчыка японскага ўніверсітэта Сендай Наката Наокі. У гэтыя хвіліны заняткі праходзяць у Цэнтры алімпійскага рэзерву па адзінаборствах у Віцебску. Уся трэніроўка зойме пяць гадзін. Майстар-клас разлічаны на розныя ўзроставыя групы. Дарэчы, дзюдо ў Віцебскай вобласці займаюцца больш за тысячу чалавек.

Наката Наокі, выкладчык і трэнер па дзюдо ўніверсітэта Сендай (Японія): "Я з нецярпеннем чакаў сённяшнюю трэніроўку. Мне хацелася б многае распавесці. Вельмі цікава пагутарыць і з трэнерамі, і з дзецьмі".

Гэтая спартыўная сустрэча - своеасаблівае знаёмства. Ёсць верагоднасць, што ў далейшым падобныя майстар-класы пройдуць і ў райцэнтрах вобласці.