У Мінску затрымалі перакупшчыкаў, якія ўтрая даражэй прадавалі білеты на Лігу Еўропы

28 сентября 2017

Рэзанансны матч выклікаў ажыятаж сярод балельшчыкаў, якім не прамінулі скарыстацца не чыстыя на руку дзялкі. Так, у Мінску затрымалі некалькіх перакупшчыкаў, якія ўтрая даражэй прадавалі білеты на Лігу Еўропы. Напярэдадні студэнта адной з сталічных ВНУ затрымалі аператыўнікі на праспекце Пераможцаў, хлопец без ліцэнзіі рэалізоўваў квіткі па цане 70 рублёў, які набыў за 35. У гэты ж дзень на вуліцы Ленінградскай міліцыянеры затрымалі прадпрымальніка, які таксама без ліцэнзіі прадаваў гэтыя ж білеты, але ўжо па цане 100 рублёў. І такія выпадкі не адзінкавыя, апошні факт выяўлены сёння.

У адпаведнасці з палажэннем аб куплі білетаў на матчы Лігі Еўропы, пакупнікі, якія набылі білеты або білетны пакет, не маюць права перапрадаваць квіткі. У выпадку парушэння палажэння футбольны клуб мае права ануляваць або канфіскаваць білеты, а таксама забараніць парушальніку ўваход на стадыён.