Кваліфікацыя на жаночы чэмпіянат Еўропы па гандболе - 2020: Беларусь супраць Славеніі

29 сентября 2019

Некалькі хвілін да найважнейшага матча. Жаночая зборная Беларусі па гандболе ў 15:30 у Палацы спорту "Уручча" пачне супрацьстаянне са Славеніяй у другім туры кваліфікацыі на чэмпіянат Еўропы - 2020. Трансляцыя на тэлеканале "Беларусь 5". Славенкі - асноўны канкурэнт нашай каманды за выхад у топ-турнір, куды каманда не прабівалася з 2008 года. У першым туры, нагадаем, беларускі саступілі Германіі, 30:40, Славенія абышла Косава, 32:23.