"Еўрабачанне" ў Ізраілі пад пагрозай зрыву з-за канфлікту Ізраіля і Палесціны

27 марта 2019

"Еўрабачанне" пад пагрозай зрыву. За бяспеку конкурсу, які пройдзе ў Ізраілі ў маі, перажываюць арганізатары. 

Літаральна некалькі дзён таму з-за атакі з сектара Газа быў разбураны дом. Ён знаходзіцца ўсяго за 17 кіламетраў ад месца правядзення конкурсу. 7 чалавек, у тым ліку дзеці, атрымалі раненні. Пры гэтым сітуацыя ў рэгіёне па-ранейшаму застаецца напружанай. Гэтай ноччу зноў гучалі сірэны паветранай трывогі. Згодна з паведамленнямі арміі абароны Ізраіля, ХАМАС выпусціў некалькі снарадаў. У адказ у паветра былі паднятыя ізраільскія знішчальнікі, якія паразілі цэлі на палесцінскай тэрыторыі.

У Еўрапейскім Вяшчальным Саюзе ўважліва сочаць за сітуацыяй. Пры гэтым гавораць: перанесці конкурс у іншае месца ўжо нерэальна.