Ілья Шымановіч выйграў золата на дыстанцыі 100 метраў брасам

2 августа 2019
Рэкорд Шымановіча. На этапе Кубка свету па плаванні ў сталіцы найбліжэйшых летніх Алімпійскіх гульняў Токіа Ілья Шымановіч выйграў золата на дыстанцыі 100 метраў брасам з рэкордным вынікам гэтых спаборніцтваў. Нагадаем, што на нядаўнім чэмпіянаце свету па водных відах спорту ў Кванджу беларус стаў на стаметроўцы 12-м.