Правапарадак, аптымізацыя МУС і стан спраў у хакейным "Дынама". Прэзідэнт прыняў з дакладам міністра ўнутраных спраў

28 февраля 2019

У цэнтры ўвагі вынікі працы ведамства за год, а таксама расследаванне крымінальных спраў, якія знаходзяцца на кантролі Кіраўніка дзяржавы. Аляксандр Лукашэнка адзначыў неабходнасць узмацніць адказнасць за парушэнне правіл дарожнай бяспекі і заклікаў ведамства перагледзець кадравы рэестр, бо якасная работа сілавога блока - ключавая ўмова бяспекі і парадку ў краіне.

У цэлым жа ў Беларусі за мінулы год агульная колькасць злачынстваў знізілася амаль на 3 %. Сілавікі паспяхова змагаюцца і з нелегальным абаротам наркотыкаў – закрыты 29 каналаў пастаўкі, 7 лабараторый па вытворчасці забароненых рэчываў. Падлічаны матэрыяльны ўрон і па эканамічных злачынствах. За мінулы год узбуджана некалькі дзясяткаў крымінальных спраў у дачыненні да службовых асоб. Узрасла і колькасць злоўленых за хабары (на 6 %), і гэты паказчык максімальны за апошняе дзесяцігоддзе.

Але ўвагу Кіраўнік дзяржавы засяродзіў на яшчэ адной праблеме - ваджэнні ў нецвярозым выглядзе. Часам такая халатнасць з боку вадзіцеля можа каштаваць жыцця. Неабходна аптымізаваць і працу МУС.

Ужо падчас зносін з журналістамі Міністр унутраных спраў Ігар Шуневіч адзначыў, што да нарады Прэзідэнта з сілавым блокам МУС падрыхтавала некалькі праектаў. Абышлося без рэвалюцыйных новаўвядзенняў, але сістэму штрафаў за парушэнні на дарозе мадэрнізуюць. 

Таксама кіраўнік ведамства падкрэсліў, што аптымізацыя абазначае ў першую чаргу не скарачэнне супрацоўнікаў, а ўкараненне найноўшых тэхналогій і перападрыхтоўку спецыялістаў. Асабліва актыўна маюць намер развіваць IT-напрамак.