Увага, вадзіцелі!

4 ноября 2017

З пачатку тыдня працуе стацыянарная камера кантролю хуткасці на вуліцы Ціміразева ў раёне выезду з горада на Маладзечанскую трасу (Р28 Мінск - Маладзечна - Нарач). Дазволеная хуткасць руху на гэтым адрэзку дарогі - 60 км/г. У сталіцы і межах горада на гэтых выхадных будуць працаваць каля 20 датчыкаў хуткасці. З гэтага дня камеры будуць функцыянаваць на Партызанскім праспекце, Незалежнасці, Пушкіна, вуліцах Кальварыйскай і Ташкенцкай. А да канца наступнага тыдня фотапасткі ўсталююць на вуліцах Прытыцкага і Ташкенцкай, перакрыжаванні праспекта Незалежнасці з вуліцай Рагачоўскай, а таксама на некалькіх участках МКАД. Адзначым, у асноўным датчыкі хуткасці будуць працаваць у вячэрні час - з 22:00 да дзвюх гадзін ночы.