Ігар Бокі ўстанавіў пяць сусветных рэкордаў на спаборніцтвах па плаванні ў Берліне

11 июня 2018

Беларускі паралімпіец Ігар Бокі ўстанавіў пяць сусветных рэкордаў на спаборніцтвах па плаванні ў Берліне. Ён абнавіў дасягненні на дыстанцыях 200 метраў на спіне, вольным стылем і батэрфляем, а таксама двойчы ў плаванні на 50 метрах на спіне. Ігар Бокі, які выступае сярод спартсменаў з парушэннем зроку, - 11-разовы паралімпійскі чэмпіён.