Баевікі "Ісламскай дзяржавы" разграмілі яшчэ адзін археалагічны помнік у Іраку

9 марта 2015

Гэтым разам разбураны старажытны асірыйскі горад Дур-Шарукін за 15 кіламетраў ад Масула. Ён вядомы дзякуючы разьбяным каменным рэльефам. Горад Дур-Шарукін быў заснаваны ў 717 годзе да нашай эры царом Саргонам Другім. Раней баевікі "Ісламскай дзяржавы" ў Іраку знішчылі руіны старажытных гарадоў Хатра, Німруд. Малаткамі і бензапілой яны разбурылі ўнікальныя каменныя помнікі культуры.

Генсак ААН Пан Гі Мун заклікаў міжнародную супольнасць не дапусціць далейшага знішчэння "Ісламскай дзяржавай" старажытных помнікаў гісторыі і культуры ў Іраку.