Гасцямі анлайн-канферэнцыі сёння стануць дырэктар "Беларусь 5" Павел Булацкі і каментатар Уладзімір Навіцкі

1 февраля 2018

У Паўднёвай Карэі будзе працаваць вялікая дэлегацыя Белтэлерадыёкампаніі. 28 журналістаў, інжынераў, рэжысёраў, каментатараў і аператараў. Якія каналы холдынга будуць асвятляць падзеі галоўных Гульняў чатырохгоддзя? Што акрамя спорту ўбачаць гледачы? І які алімпійскі кантэнт з'явіцца на сайце Белтэлерадыёкампаніі?

Сёння на ўсе пытанні падчас анлайн-канферэнцыі на tvr.by адкажуць дырэктар "Беларусь 5" Павел Булацкі і каментатар Уладзімір Навіцкі. Пытанні задавайце ўжо зараз на сайце.