Бежанцы ўчынілі беспарадкі на мяжы Італіі з Аўстрыяй

4 апреля 2016

Каля тысячы чалавек сабраліся на альпійскім перавале Брэнер і патрабуюць адкрыць еўрапейскія межы для мігрантаў. Актывісты паводзілі сябе даволі агрэсіўна, правакавалі паліцэйскіх. Два афіцэры былі параненыя. На выхадных улады Аўстрыі заявілі пра планы накіраваць у дапамогу паліцыі дадатковыя ваенныя падраздзяленні на ўсёй працягласці перавалу Брэнер.