Галоўныя спартыўныя падзеі ў рубрыцы "Матчбол"

18 февраля 2019

Сталічнае хакейнае “Дынама” ў апошнім хатнім паядынку ў сезоне КХЛ саступіла “Сочы” 1:3. Наперадзе дзве гульні ў гасцях, якія не паўплываюць на становішча “зуброў” у табліцы - яны застануцца на адзінаццатым месцы. Галоўныя спартыўныя падзеі ў рубрыцы "Матчбол".

Раўбічы на гэтым тыдні - цэнтр сусветнага біятлона. Спартыўны комплекс прымае “Гонку легенд” і чэмпіянат Еўропы. Больш як 300 атлетаў прыехалі ў Беларусь на першынство Старога Свету. Цырымонія адкрыцця спаборніцтваў прайшла сёння.
У гэтыя хвіліны вашай увазе масс-старты "Гонкі легенд": Уле-Эйнар Б'ёрндален, Халвард Ханевальд, Уладзімір Драчоў, зразумела, Дар’я Домрачава і Надзея Скардзіна зноў на трассе. Наперадзе змяшаная эстафета. Нягледзячы на цёплае надвор’е, стан лыжні адпавядае міжнародным стандартам.
Прыёмна здзіўлены спартыўным комплексам і госці нашай краіны, аднак зараз не пра гэта.
Праз час Дар’я Домрачава і Надзея Скардзіна развітаюцца з вялікім спортам. Спяшайцеся бачыць – прамая трансляцыя ў гэтыя хвіліны на "Беларусь 5".

Неверагодна, але факт: барысаўскі БАТЭ перамагае лонданскі “Арсенал” у першым паядынку 1/16 фіналу Лігі Еўропы. Сенсацыйны паядынак прайшоў у чацвер на "Барысаў-Арэне".

Два лепшыя футбалісты краіны па выніках мінулага сезона - Ігар Стасевіч і Станіслаў Драгун - арганізавалі адзіны гол у матчы. Першы выконваў стандарт, другі выдатна згуляў галавой. 1:0 - барысаўчане мацнейшыя за “Арсенал” .

Матч у адказ, безумоўна, стане адным з самых складаных у гісторыі клуба, уласна, як і для Аляксандра Глеба, які тры гады выступаў у камандзе з Лондана, таму падтрымліваем беларусаў разам!

“Мінчанка” ў суботу ў гасцях перамагае у Суперлізе Расіі "Дынама-Метар" і скарачае адставанне ад зоны плэй-оф да двух ачкоў. Каманда Віктара Ганчарова ў Чэлябінску мацнейшая за мясцовую каманду – 3:1. У чарговым туры чэмпіянату “Мінчанка” 23 лютага дома згуляе супраць "Енісея".

На гэтым тыдні акрамя біятлона сочым за фрыстайлам. Этап Кубка свету стартуе ў субботу таксама ў Раўбічах. А ў чацвер уся ўвагу паядынку Лігі Еўропы: "Арсенал" - БАТЭ.

Усё гэта на тэлеканалах Белтэлерадыёкампаніі. Любіце спорт!