Палескі двор у цэнтры Мінска

18 мая 2016

Сёння ў рамках святкавання Міжнароднага дня музеяў Нацыянальны гістарычны музей Беларусі прэзентаваў новую арт-прастору. Серыю сваіх фотапрац "Сула. Непарыўнае" прапанавала Марына Бацюкова. На працягу некалькіх гадоў яна займалася гістарычным расследаваннем, вывучала жыццё ў беларускіх вёсках Неглюбка і Сталбун падчас старабеларускага абраду, уключанага ў Спіс нематэрыяльнай гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі. У атмасферу этнаіндустрыяльнага горада акунулася Дар'я Тарасава.

У самым сэрцы сталіцы шырокафарматныя фатаграфіі літаральна ажывілі лофты Мінска. Сумесь глабалізацыі і спакойнага жыцця Праванса. Змест праекта - спалучэнне фотамастацтва і архітэктуры. У трохметровых здымках зафіксавана гісторыя нацыянальных строяў палескага арнамента і беларускіх абрадаў.

Прыгажосць сялянскіх тыпажоў – у фотаздымках. Персанажы гэтых плакатаў – не мадэлі, а рэальныя жыхаркі вёсак Гомельшчыны. Дарэчы, на фота – ніводнага мужчынскага вобразу. Ім удзел у абрадзе забаронены.

Традыцыя свята "Ваджэнне і пахаванне стралы" пакаленнямі застаецца нязменнай: жыхаркі вёскі пераапранаюцца ў нацыянальныя касцюмы, спяваюць і ідуць насустрач адна адной з розных бакоў вёскі. Менавіта гэты ход і сімвалізуе стралу. Старажытны абрад літаральна "замыкае" вясну і "адмыкае" лета.

Тры гады фатограф ганялася за гэтымі кадрамі. Зняць усю серыю было няпроста. Свята ў вёсцы доўжыцца ўсяго адзін дзень. У выніку атрымалася паўсотні сакавітых вобразаў. У аб'ектыў трапіў і гэты рэдкі кадр, самая сакральная частка абраду - пахаванне стралы.

Цяпер задні дворык Нацыянальнага гістарычнага музея па праве можна назваць першаадкрывальнікам архітэктурнага стылю этналофт. Тут гарманічна ўжываюцца саламянае стагоддзе і тэхнакратычны стыль.