Гандбалісты мінскага СКА занялі трэцяе месца ў Балтыйскай лізе

16 апреля 2018

Гандбалісты мінскага СКА занялі трэцяе месца ў Балтыйскай лізе, фінал чатырох якой прымала эстонская Пыльва. У матчы за бронзу беларусы мацнейшыя за ўкраінскі ЗТР - 40:37. Пераможца вызначыўся пасля другога дадатковага часу. Золата турніру ў фінскага "Рыіхімякі Кокс". У складзе клуба адразу 5 беларусаў. З срэбрам мясцовая "Пыльва".