Тэатральны тыдзень з "Беларусь сегодня"

9 апреля 2020
Выдавецкі дом запусціў анлайн-марафон, у якім гледачы могуць ацаніць рэпертуарныя спектаклі беларускіх тэатраў у Сетцы. Зрабіць гэта можна на працягу ўсяго тыдня, стрым-трансляцыі даступныя на сайце sb.by і ў сацсетках. Так, паказы для дзяцей стартуюць у 12 гадзін. Сёння ў афішы лялечны спектакль "Тры парася". А вось дарослая аўдыторыя ацэніць спектакль "Вяселле" ў 19:00.Такія віртуальныя паказы ўжо знайшлі сваю аўдыторыю, першы дзень марафону #БеларусьБЕЗCOVID сабраў больш  за 615 000 праглядаў.