Мінск працягвае добраўпарадкаванне

1 августа 2018

Больш за 40 дваровых тэрыторый чакае капітальны рамонт у наступным годзе. Сёлета рабочыя працуюць на 10 аб'ектах. Адзін з самых значных у Маскоўскім раёне. Там абнаўляюць пешаходныя зоны, павялічваюць колькасць парковачных месцаў. Хутка з'явяцца футбольнае поле і баскетбольная пляцоўка са спецыяльным пакрыццём, пляцоўка для выгулу сабак, велапаркінг з відэаназіраннем і дзіцячы гарадок.

Установяць таксама новую кантэйнерную пляцоўку і асвятленне. Аб'ект плануецца здаць да канца кастрычніка.