Будучых мам аб'яднаў пуз-парад

1 сентября 2014

Будучых мам з усёй Беларусі ў мінулыя выхадныя аб'яднаў пуз-парад.


Свята цяжарных жанчын у нашай сталіцы праводзіцца чацвёрты раз. Сёлета прыйшлі сем'і, якія стануць ??бацькамі ўпершыню, і тыя, хто чакае чарговага папаўнення. Згодна з традыцыяй, для галоўных гераінь прадугледжаны дрэс-код - жоўтае сонечнае адзенне. Будучыя мамы разам з татамі прымалі удзел у конкурсах, фотасесіях, займаліся гімнастыкай для цяжарных і пісалі лісты сваім чаканым дзецям.



Такі незвычайны пуз-парад закліканы прыцягнуць увагу да паляпшэння дэмаграфічнай сітуацыі ў Беларусі, а таксама да абароны мацярынства і дзяцінства.