Еўрабаскет. Беларусь - Літва. Глядзіце на "Беларусь 5" у 21.30

24 июня 2015

Жаночая зборная Беларусі па баскетболе сёння за выхад у паўфінал чэмпіянату Еўропы паспрачаецца з камандай Літвы. Пераможца сустрэчы не толькі пройдзе ў наступную стадыю Еўрабаскета, але і трапіць у кваліфікацыйны турнір Алімпіяды ў Рыа. Сустрэча адбудзецца ў Будапешце. Пачатак у 21:30, прамая трансляцыя на тэлеканале "Беларусь 5". Пераможца гэтай пары 26-га чысла  за выхад у фінал згуляе з лепшым у дуэлі Турцыя - Сербія.