У Віцебску адкрыўся першы ў рэгіёне сучасны лагістычны цэнтр

19 декабря 2015

Мільён пар абутку пад адным дахам. У Віцебску адкрыўся першы ў рэгіёне сучасны лагістычны цэнтр. 10 000 квадратных метраў аддадзеныя пад склад гатовай прадукцыі, і абслугоўвае ўсё гэта аўтаматызаваная сістэма. Лагістычны цэнтр пабудаваны першым беларускім абутковым холдынгам. Адгрузка будзе цэнтралізаванай. А выбраць мадэлі аптовыя пакупнікі змогуць па ўзорах, паказаных у шоу-руме.
Сума інвестыцый у будаўніцтва гандлёва-лагістычнага цэнтра - восем мільёнаў долараў. Акрамя складскога комплексу, адкрыўся і магазін новага для Віцебскай вобласці фармату аўтлет.